"На кантролі Прэзідэнта". Шкляная прамысловасць.

21 ноября 2018

Дарожныя карты па ўсіх прадпрыемствах шкляной галіны падрыхтуюць да канца года.

Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу распавёў міністр архітэктуры і будаўніцтва. Паводле слоў Дзмітрыя Мікулёнка, трэба будзе адказаць і на шэраг няпростых пытанняў: як заводам пагасіць даўгі, але пры гэтым працаваць у плюс? Што менавіта будуць вырабляць на хрустальных заводах у Бярозаўцы і Барысаве? Попыт на прадукцыю стаў значна ніжэйшы, у якім аб'ёме і каму прадаваць? Летась, нагадаем, Барысаўскаму хрустальнаму заводу далі другое жыццё. Там неўзабаве запусцяць лінію па выпуску медыцынскага шкла. У гэтым месяцы, паводле слоў кіраўніка ведамства, там пройдуць чарговыя выпрабаванні.

Дзмітрый Мікулёнак, Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі: "Перспектывы абсалютна рэальныя, дакладныя: імпартазамяшчэнне - як мінімум размова пра мільёны долараў. Імпартазамяшчэнне шляхам вытворчасці трубкі для лекаў. Літаральна мы павінны выпрабаваць партыю, якая была выраблена, яшчэ раз. Шкляроў такога ўзроўню няма ў нас, па ходзе набіваем шышкі".

Чым жыве шкляная галіна краіны? Як раней часу не сысці з дыстанцыі? Каму ўдаецца трымаць планку сусветнага ўзроўню? Глядзіце сёння пасля "Панарамы" новую серыю спецыяльнага праекта "На кантролі Прэзідэнта".