"На кантролі Прэзідэнта. Развіццё Аршанскага рэгіёна" - у сераду пасля "Панарамы"

11 Жніўня 2019
Працягваючы тэму развіцця рэгіёнаў. Трохвугольнік Орша - Барань - Балбасава на асаблівым кантролі Прэзідэнта, урада і ўсёй мясцовай вертыкалі. Тэрыторыя прамысловая, і большасць прадпрыемстваў некалі саюзнага значэння не толькі засталіся без заказаў вялікай краіны, але і сталі імкліва страчваць прыбыткі, рабочыя месцы, ды і тэхналогіі. Абсталяванне састарэла і зразумела, што на станках мінулага стагоддзя (а ім за 60) стварыць тавар для рынку сённяшняга дня складана. Але галоўнае пытанне: куды ісці людзям і дзе ім зарабіць? Адказы шукалі з 2017 года. Тады абвясцілі: "Гэтым землям для жыцця патрэбна перазагрузка".

Але як раз год таму, у жніўні 2018 года, падчас рабочай паездкі Прэзідэнта ўбачылі - план правальваецца. За яркімі фасадамі хаваліся  развалы, а прыгожыя лічбы па развіцці і росту не былі падмацаваныя рэальнымі бізнес-планамі. Па выніках той паездкі Прэзідэнт даручыў навесці вытворчы і тэхналагічны парадак. А таксама распрацаваць план развіцця Аршанскага раёна.

Праз год мясцовая ўлада запэўнівае: атрымалася зрабіць многа. Расце колькасць новых рабочых месцаў, адкрываюцца сучасныя вытворчасці, ды і старыя імкнуцца падцягваць свае паказчыкі. Вядома, падставы расслабляцца няма. Але тое, што зроблена нямала важных крокаў наперад, адмаўляць таксама не варта. 

Наша здымачная група праехала па прадпрыемствах рэгіёна і даведалася, чым жыве сёння гэты край. Што ўжо пакладзена ў скарбонку вялікага развіцця, каб пасля гэты вопыт пераймалі і іншыя праблемныя гарады. Адказы ў праекце "На кантролі Прэзідэнта. Аб развіцці Аршанскага рэгіёна" - у сераду пасля "Панарамы".


Папулярныя

Рэкамендуемыя