"На кантролі Прэзідэнта". "Падтрымка таленавітай і адоранай моладзі" - у суботу ўвечар

28 мая 2020
Падтрымліваюць маладых і перспектыўных адразу два спецфонды Прэзідэнта - па падтрымцы таленавітай моладзі і адораных навучэнцаў і студэнтаў. На стымуляванне апошніх будзе выдаткавана каля аднаго мільёна рублёў. Такое распараджэнне Кіраўнік дзяржавы падпісаў на мінулым тыдні. Так, стыпендыі атрымаюць 199 юных беларусаў. 

Хто яны - сучасныя геніі? І якія бонусы дае званне лаўрэата спецфонду Прэзідэнта? Аб гэтым - у новай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта". "Падтрымка таленавітай і адоранай моладзі" - у гэтую суботу адразу пасля "Панарамы".