"На кантролі Прэзідэнта". "Азеляненне" глядзіце 10 красавіка

8 апреля 2019

Высаджваць новыя лясы прыходзіцца ў тым ліку з-за стыхійнага размнажэння жука-караеда. Летась з-за ўсыхання дрэў і суцэльных санітарных высечак было нарыхтавана больш за 13  мільёнаў кубаметраў пашкоджанай драўніны. Аб праблеме павелічэння запасаў  нашы карэспандэнты спыталіся непасрэдна ў міністра лясной гаспадаркі Беларусі. У эксклюзіўным інтэрв'ю  Віталь Дрожжа расказаў аб планах ведамства на найбліжэйшы год і будаўніцтве новых пелетных заводаў. Агульны аб'ём інвестыцый у новыя вытворчасці складзе каля 12 мільёнаў еўра. Заводы будуць арыентаваныя на экспарт у краіны Еўрапейскага саюза. Першыя вытворчасці павінны запрацаваць у пачатку 2020  года. 

Віталь Дрожжа, Міністр лясной гаспадаркі Беларусі: "Мы сёння пачалі ўдасканальваць механізмы рэалізацыі. У нас ёсць выразнае разуменне, як рыначным шляхам вызначыць незапатрабаваныя аб'ёмы драўніны і як задзейнічаць яе ў перапрацоўцы. Мы будзем будаваць 6 пелетных заводаў. Гэта экспартаарыентаваны прадукт з высокай дабаўленай вартасцю". 

Тэма азелянення стане ключавой і ў новай серыі праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта". Нашы карэспандэнты разам з інспектарамі Камітэта дзяржкантролю правялі стыхійныя праверкі ў лясах і на складах драўніны, а таксама даведаліся, на якім узроўні па азеляненні знаходзіцца Мінск у параўнанні з іншымі еўрапейскімі сталіцамі. Чаго больш за ўсё баяцца ўсе леснікі краіны і калі незаконная высечка дрэў можа згуртаваць цэлы жылы мікрараён? "Азеляненне" "На кантролі Прэзідэнта" ў гэтую сераду пасля "Панарамы".