"На кантролі Прэзідэнта". Авечкагадоўля

29 июля 2019

А вось каму пажынаць плады пакуль рана, дык гэта нашым авечкаводам. Моцна стаяць на нагах  удаецца нямногім. Хоць і мяса асаблівае, і воўна ідзе ў залік, і скура. Але на справе  не ўсё так гладка. Чаму адна з папулярных і прыбытковых у мінулым галін  страціла ранейшыя пазіцыі? Ці змогуць натхніць фермераў новыя меры фінансавай падтрымкі? Новая серыя праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта"  распавядзе гісторыі пра тых, хто верыць,  што невялікая авечка можа прыносіць добры прыбытак, а вялікая справа  заўсёды пачынаецца з малой.