"На кантролі Прэзідэнта". Зваротная сувязь. Глядзіце ў 21:50 на "Беларусь 1"

17 апреля 2019

Парадку 24 тысяч зваротаў грамадзян паступіла летась у адрас Адміністрацыі Прэзідэнта. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін расказала Наталля Качанава. Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі, большасць пытанняў можна было б вырашыць намаганнямі мясцовай вертыкалі ўлады. Бо сёння ў нашай краіне ўсе прынятыя законы і нарматыўныя акты дазваляюць на месцах працаваць досыць эфектыўна і вырашаць праблемы беларусаў. Наталля Качанава адзначыла, што больш за палову запытаў знайшлі рашэнне.

Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Калі эфектыўна працаваць на месцах, то большая частка зваротаў павінна была вырашацца там. Гэта датычыцца аказання кваліфікаванай дапамогі ў сістэме аховы здароўя. Шмат было зваротаў, якія паступілі па пытаннях навядзення парадку, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, праезнай часткі ў горадзе, у раёне. Гэта ўсе тыя пытанні, якія трэба вырашаць на месцах. Вядома, ёсць пытанні, што датычацца кампетэнцыі рэспубліканскіх органаў улады".

На асаблівым кантролі тэма зваротаў грамадзян і ў Кіраўніка дзяржавы. Аб самых праблемных пытаннях, якія беларусы адрасавалі Прэзідэнту напярэдадні "Вялікай размовы", журналісты Агенцтва тэленавін раскажуць ужо сёння ў вячэрнім прайм-тайме ў праекце "На кантролі Прэзідэнта"



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя