"На кантролі Прэзідэнта". Аб'екты да 7 лістапада

4 ноября 2019
Ужо на гэтым тыдні беларусы адзначаць 7 лістапада. Паводле традыцыі, да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі краіна робіць сваім жыхарам падарункі. Па аб'ектах, якія ў розныя гады адкрыліся да свята, можна прасачыць, якія менавіта расстаўляюцца акцэнты ў развіцці Беларусі, у прыватнасці - рэгіёнаў. У цэнтры ўвагі - сем'і, дзеці, людзі шаноўнага ўзросту. Іх адукацыя, рабочыя месцы. А яшчэ - даступнасць якаснай медыцыны і жыццё з улікам усіх сацыяльных стандартаў! 

Агенцтва тэленавін рыхтуе да эфіру новую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта". Рэпарцёры задаюць галоўнае пытанне: што з гэтымі аб'ектамі сёння і якую ролю яны сыгралі ў жыцці беларусаў.