"На кантролі Прэзідэнта" глядзіце ў сераду ўвечары

19 января 2020
Навесці жалезны парадак у гарбарнай галіне не раз даручаў Кіраўнік дзяржавы. Перапрацоўка скуры - прыбытковы бізнес, які сёння не прыносіць краіне належных дывідэндаў. Чаму некалі паспяховая галіна ў апошнія гады ператварылася ў праблемную, і што ў найбліжэйшы час зменіцца ў працы Віцебскага футравага камбіната? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні даведаліся нашы карэспандэнты падчас здымак чарговай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта".