"На кантролі Прэзідэнта", новая серыя 17 красавіка пасля "Панарамы"

14 апреля 2019

Яшчэ адзін рэзанансны праект АТН гатовы прапанаваць свой новы эпізод. Закрыты вясковы магазін, адмена прыгараднага аўтобуснага маршруту, пабітыя дарогі, адсутнасць пандуса для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта ўсе пытанні, якія паступілі ад простых беларусаў напярэдадні "Вялікай размовы з Прэзідэнтам". 

А гэта каля трох тысяч праблем, з якімі нашы людзі сутыкаліся штодня і не заўсёды маглі вырашыць у кабінетах мясцовых улад. На асаблівым кантролі тэма зваротаў грамадзян і ў Кіраўніка дзяржавы. Нашы журналісты вырашылі праверыць, як выконваюцца даручэнні Прэзідэнта па рашэнні праблем простых беларусаў. І сёння інфармацыйную карціну дня складаюць ужо знойдзеныя рашэнні. 

Вынік - адкрыццё сучасных спартзал, мадэрнізацыя прамысловых вытворчасцяў і запуск новых транспартных маршрутаў. Чарговая серыя праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта"  ужо ў гэтую сераду.