"На кантролі Прэзідэнта". Народныя рамёствы. У сераду вечарам пасля "Панарамы"

10 мая 2020
Ад культуры земляробства пяройдзем да культуры ў традыцыйным разуменні. У лістападзе ў спісе нематэрыяльных культурных каштоўнасцяў ЮНЕСКА ад Беларусі можа з'явіцца новы, чацвёрты пункт. У канцы года на 15-й сесіі Міжурадавага камітэта арганізацыі плануецца да разгляду элемент "Культура бортніцтва Беларусі і Польшчы". 

Стварыць умовы для адраджэння народных промыслаў у нашай краіне  было даручэннем  Кіраўніка дзяржавы. Гэтай тэме мы вырашылі прысвяціць чарговую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта". Як у Беларусі развіваюць забытыя промыслы, ці можна зрабіць рамяство  прыбытковым і ці справіліся з задачай па вытворчасці сваіх музычных  інструментаў?  Раскажам у сераду вечарам пасля "Панарамы".