"На кантролі Прэзідэнта". Мармуровая ялавічына. Глядзіце заўтра ўвечар на "Беларусь 1"

9 июля 2019

Да двух мільёнаў долараў плануе зарабіць Беларусь да канца года на экспарце ялавічыны прэміум-класа, а таксама племянных жывёл. Размова пра мясныя пароды, гадоўляй якіх, па даручэнні Прэзідэнта, ушчыльную заняліся гаспадаркі краіны. Асноўныя экспартныя кірункі - Расія, Казахстан, Грузія. Гэтыя краіны закупілі беларускіх абердын-ангусаў, лімузінаў, шарале і герэфордаў ужо на агульную суму больш чым паўмільёна долараў. Ёсць перспектывы па пастаўках у Манголію і Таджыкістан. А ў Кітаі спадабалася па смаку і якасці беларуская мармуровая ялавічына.

Менавіта гэтыя элітныя мясныя пароды даюць магчымасць атрымаць класічную мармуровую ялавічыну. У гэтыя хвіліны да эфіру рыхтуецца праект Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта". Журналісты прайшлі па ўсім ланцужку вытворчасці - ад паш да прылаўка магазіна і рэстаранаў. І задаліся пытаннем, а чаму беларусы так мала ведаюць пра новую айчынную ялавічыну? Глядзіце чарговую серыю праекта ў гэтую сераду ў вячэрнім эфіры "Беларусь 1".