"На кантролі Прэзідэнта". Мармуровая ялавічына

7 июля 2019

Гадоўля такіх элітных буйнарагатых - даручэнне беларускага лідара. Мяса пераўзыходзіць па якасці звыклую нам ялавічыну, утрымлівае шмат каштоўных амінакіслот і вітамінаў. І, дарэчы, у Японіі такую ялавічыну пастаўляюць, напрыклад, у дзіцячыя сады. Гавораць, ялавічына, якую можна атрымаць ад абердын-ангуса выводзіць нават радыяцыю. 

Але чаму самі беларусы так мала ведаюць аб новай беларускай ялавічыне? Ці ўдалося аграпрадпрыемствам выгадаваць тых самых мармуровых бычкоў? І дзе ў нашай краіне можна не толькі купіць, але і пакаштаваць у рэстаранах мармуровыя стэйкі мясцовай вытворчасці? Адказы на пытанні гэтымі хвілінамі шукае здымачная група Агенцтва тэленавін у праекце "На кантролі Прэзідэнта".