"На кантролі Прэзідэнта". Лясная галіна. Глядзіце вечарам на "Беларусь 1"

25 сентября 2019

Больш як 35 тысяч рублёў прэміяльных атрымалі супрацоўнікі Расонскага лясгаса за нібы перавыкананы план па лесааднаўленні. Аднак, як паказала праверка, гэта фікцыя. На ўчастках, дзе па паперах растуць каштоўныя пароды дрэў, па факце зараснікі пустазелля. Расследаванне журналістаў Агенцтва тэленавін - у праекце "На кантролі Прэзідэнта" - сёння пасля "Панарамы".