"На кантролі Прэзідэнта" ў сераду пасля "Панарамы"

3 июня 2019

Цікавасць да вялікага рынку ЕАЭС ёсць у буйных беларускіх прадпрыемстваў і ў невялікіх прыватных. Напрыклад, сваю нішу занялі і пастаянна ўмацоўваюць нашы швейнікі. Тавары лёгкай прамысловасці прадаюцца і праз гандлёвыя дамы, наладжаныя  лагістычныя ланцужкі. Аднак, шмат і імпарцёраў. А таму пытанне нумар адзін - павышэнне якасці прадукцыі і паніжэнне сабекошту. Як не страціць свайго пакупніка, і як выконваюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы ў гэтай сферы - "На кантролі Прэзідэнта" ў сераду пасля "Панарамы".