Беларусь нарошчвае калійныя магутнасці. Паводле звестак Міжнароднай асацыяцыі вытворцаў угнаенняў, ААТ "Беларуськалій" па выніках мінулага года заняло другое месца ў свеце па аб'ёме вытворчасці. Наперадзе нас толькі канадцы. Так, у 2018 годзе ў Салігорску выпусцілі больш за 12 мільёнаў тон хларыду калію. А Беларуская калійная кампанія і зусім стала сусветным лідарам у экспарце калійных угнаенняў. У перспектыве - пазіцыі ўмацаваць за кошт будаўніцтва новага завода і Дарасінскага рудніка, а таксама хуткага ўводу ў эксплуатацыю Нежынскага і Петрыкаўскага горна-ўзбагачальных камбінатаў. Так, ужо напрыканцы года ў Петрыкаве плануецца пробны пуск фабрыкі і першыя тоны канцэнтрату. Аб развіцці ў краіне калійнай галіны глядзіце спецыяльны праект "На кантролі Прэзідэнта" ў сераду пасля "Панарамы".













