"На кантролі Прэзідэнта". Электронная Беларусь

3 марта 2019

Справядлівым пытаннем задаецца і яшчэ адзін наш праект. Ужо ў наступным годзе беларусы пачнуць атрымліваць замест традыцыйных пашпартоў біяметрычныя. А разам з імі і ID-карты. Укараненне найноўшых тэхналогій павінна было адбыцца яшчэ год таму - не атрымалася. І ў цэлым аб’яўлены курс на электронную Беларусь - наколькі ён апраўдаў сябе? У якіх сферах ужо наступіла лічбавае заўтра, а дзе папера - усяму галава?

Цяжкі пераход аховы здароўя на рэцэпты з камп'ютара, хуткасны - на аўтаномную сістэму ў ДАІ. Роля Парка высокіх тэхналогій у эканоміцы будучыні і з якімі рэліктамі мінулага неабходна развітацца. Як выконваецца даручэнне Прэзідэнта аб стварэнні электроннай Беларусі? Пра гэта чарговая серыя праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта".