"На кантролі Прэзідэнта". Палац гімнастыкі. У сераду пасля "Панарамы"

16 Чэрвеня 2019
Перад Еўрапейскімі гульнямі самы час успомніць спартыўныя аб'екты, якімі мы ганарымся. Адзін з іх - Палац гімнастыкі на праспекце Пераможцаў. Гэта не проста аванс або падарунак нашым гімнасткам - гэта ўзнагарода ад дзяржавы за ўсе заслугі. 

Мастацкая гімнастыка традыцыйна лічылася медальным відам спорту. Нашы грацыі бадай з кожнага буйнога турніру вяртаюцца з медалямі! А галоўнае, на рахунку зборнай - шэсць алімпійскіх узнагарод. Зразумела, для такой каманды патрэбныя былі адпаведныя яе ўзроўню ўмовы, даручэнне пабудаваць палац даў Прэзідэнт Беларусі. Погляд знутры на спорт і новы дом для грацый - у чарговай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта". У сераду пасля "Панарамы".


Папулярныя

Рэкамендуемыя