"На кантролі Прэзідэнта". Даўгабуды. Глядзіце ў сераду вечарам на "Беларусь 1"

19 февраля 2019

Будаўніцтва жылога комплексу "Аркадзія", які раней узводзіла кампанія "Тамбаз", плануюць аднавіць у сярэдзіне года. Нагадаем, размова ідзе пра ўзвядзенне дзвюх сталічных шматпавярховак. Замест таго каб дабудоўваць дамы, грошы беларусаў дырэктар прадпрыемства накіраваў не па прамым прызначэнні. У выніку сродкі былі выдаткаваныя на будаўніцтва зусім іншых аб'ектаў "Тамбаза". Будоўля стала. А трымальнікам жыллёвых аблігацый нанесены ўрон на 21,5 мільёна рублёў.

Дзмітрый Сівец, намеснік галоўнага інжынера УКБ Савецкага раёна г. Мінска: "Праектныя работы павінны быць завершаны ў другім квартале 2019 года. Пасля завяршэння праектных работ будзе праведзена дзяржэкспертыза, у тым ліку і каштарыснай дакументацыі для вызначэння каштарыснага кошту будаўніцтва гэтых аб'ектаў".

Усяго ж у краіне парадку 20 дамоў са звышнарматыўным тэрмінам уводу ў эксплуатацыю. Што становіцца прычынай пратэрмінаваных квадратных метраў і як збіраюцца вырашаць праблему з нядобрасумленнымі забудоўшчыкамі? Чарговая серыя праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта". Ужо ў гэтую сераду.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя