Мінбудархітэктуры прапаноўвае скараціць колькасць тэрмінаў пераносу ўводу дамоў у эксплуатацыю

20 февраля 2019

Ставіць у рэжым чакання, іграць на нервах і залазіць у кашалёк зараз забудоўшчыкі не змогуць. Мінбудархітэктуры прапаноўвае скараціць колькасць тэрмінаў пераносу ўводу дамоў у эксплуатацыю. Адзначым, сёння на заканадаўчым узроўні пакуль не ўрэгулявана пытанне колькасці такіх падаўжэнняў. Новы дакумент з'явіцца ў найбліжэйшы час.

Аляксандр Аўраменка, начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі: "Наша прапанова - павінна быць дазволена толькі адзін раз падаўжэнне тэрмінаў будаўніцтва дамоў. Дом не можа стаяць недабудаваны".

У Беларусі каля 20 даўгабудаў. Калі іх увядуць у эксплуатацыю і што становіцца прычынай пратэрмінаваных квадратных метраў? Новая серыя праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта" сёння пасля "Панарамы".