На кантролі Прэзідэнта. Што і пачым у студэнцкіх сталовых? Журналісты паабедалі разам са студэнтамі

9 сентября 2018

Што і пачым у студэнцкіх сталовых? І што ўтоена за іх дзвярамі? 114 чалавек прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці, у тым ліку 16 рэктараў. Пры гэтым трох кіраўнікоў вышэйшых навучальных устаноў пакаралі тройчы. Такія вынікі двух маштабных маніторынгаў па выкананні даручэнняў Прэзідэнта. Фактычна яшчэ вясной сярэдні чэк у студэнцкіх сталовых быў каля чатырох рублёў. І калі ў адной можна было з'есці першае, другое, трэцяе - усяго на 1 рубель 75 капеек, то ў другой не хапала і пяці!

Кіраўнік дзяржавы даручыў навесці парадак ва ўсіх студэнцкіх сталовых. І гаворка ішла не толькі аб коштаўтварэнні і адзіных падыходах, але і аб элементарным выконванні "санпінаў", тэхналогій гатавання ежы, тэрмінаў захоўвання прадуктаў. Ці дарагая лыжка да студэнцкага абеду і ў новым навучальным годзе? Журналісты Агенцтва тэленавін паабедалі разам са студэнтамі не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах і паглядзелі, ці ўсе выканалі работу над памылкамі.