"На кантролі Прэзідэнта". Беларуская вёска. Глядзіце ў сераду вечарам на "Беларусь 1"

25 мая 2020
Сярод выпускнікоў рэгіянальных школ набірае папулярнасць мэтавае навучанне па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі. Усяго ва ўстановах адукацыі сярэдняга спецыяльнага і вышэйшага звяна навучаецца больш як 3 тысячы мэтавікаў. На думку працадаўцаў, менавіта такія кадры больш заматываваныя на працу ў АПК, паказваюць лепшыя вынікі і ў выніку застаюцца жыць у сельскай мясцовасці.
Што такое даўншыфтынг па-беларуску? Які сацпакет прапаноўваюць перспектыўным кадрам у лепшых гаспадарках краіны, і што сельскія жыхары думаюць аб жыцці ў горадзе? "Беларуская вёска" ў праекце "На кантролі Прэзідэнта" - глядзіце ў сераду вечарам, адразу пасля "Панарамы”.