"На кантролі Прэзідэнта". Альтэрнатыўная энергетыка. Глядзіце ў сераду вечарам на "Беларусь 1"

23 октября 2019
З усіх аднаўляльных або зялёных крыніц энергіі найбольш перспектыўнымі эколагі лічаць энергію сонца і ветру. Сёння ў краіне працуюць 300 установак па здабычы альтэрнатыўнай энергіі агульнай магутнасцю 500 мегават. Большая частка з іх менавіта фотаэлектрастанцыі і ветракі. Адны з найбуйнейшых - сонечная станцыя ў Брагінскім раёне і ветрапарк у Наваградку. 

Аляксандр Мазанік, загадчык кафедры энергафізікі фізічнага факультэта БДУ, кандыдат фізіка-матэматычных навук: "З майго пункта погляду, адзіны правільны кірунак развіцця беларускай энергетыкі - гэта дыверсіфікацыя. Гэта імкненне да больш-меньш супастаўнага ўкладу розных крыніц энергіі".

Нашы карэспандэнты даведаліся, як гэтыя ўстаноўкі працуюць знутры. Якія перашкоды стаяць перад зялёнай эканомікай? Глядзіце ў новай серыі праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта. Альтэрнатыўная энергетыка" сёння ў вячэрнім эфіры.