"На кантролі Прэзідэнта". Акцыя "Нашы дзеці" праходзіць пад асабістым патранатам Кіраўніка дзяржавы

21 декабря 2018

Журналісты АТН рыхтуюць да эфіру незвычайны, навагодні выпуск праекта "На кантролі Прэзідэнта". Успомнім самыя яркія моманты акцыі "Нашы дзеці", якая за гэтыя гады ператварылася ў сапраўдны дабрачынны марафон. І штогод адзіным жаданнем рабіць дабро і не чакаць нічога наўзамен аб'ядноўвае мільёны беларусаў. Акцыя праходзіць пад асабістым патранатам Кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт стаяў і ля вытокаў гэтай традыцыі.