На кантролі ДАІ ў Мiнску - аматары паркавацца на прыпынках

20 марта 2020
Сталічная аўтаінспекцыя гэтымі днямі кантралюе сітуацыю на прыпыначных пунктах каля буйных гандлёвых цэнтраў і ў спальных раёнах. Тут парушаюць правілы часцей за ўсё. Аўто, прыпаркаваныя пад забараняльнымі знакамі, перашкаджаюць рабоце грамадскага транспарту. Да адказнасці вадзiцеляў прыцягваюць i з дапамогай паркрайта - спецыяльнага прыбора, які сканiруе нумары аўто, прыпаркаваныя не па правілах, і адпраўляе ў агульную базу. Парушальнікаў чакае штраф.