На кантролі ДАІ - аўтобусы і маршруткі

16 октября 2019
Сёння стартавала акцыя ДАІ пад назвай "Аўтобус". На працягу дзесяці дзён інспектары будуць спыняць пасажырскі транспарт і выяўляць правапарушэнні з дапамогай відэарэгістратараў і фотафіксатараў. Перавышэнне хуткасці, праезд на чырвоны сігнал і выкарыстанне за рулём мабільнага тэлефона - самыя распаўсюджаныя прычыны транспартных здарэнняў. А сярод маршрутак - яшчэ і залішняя колькасць пасажыраў у салоне. Сёлета ў Мінску здарыліся дваццаць тры аварыі па віне вадзіцеляў, траўмы атрымалі 27 чалавек.