На Камсамольскім возеры ў Мінску з'явіўся "Арт-востраў"

18 июня 2015

З гэтага дня гасцей парку сустракаюць шматметровыя скульптуры. Свае авангардныя творы выставілі 11 сучасных беларускіх мастакоў. Агульная вага экспанатаў - больш за 20 тон. Гледачы змогуць убачыць вавілонскую вежу, нялётнае надвор'е і нават гук.

Выстава пад адкрытым небам бясплатная. Будзе працаваць тры месяцы.