На Камсамольскім возеры адкрылі летні купальны сезон

4 мая 2018

Дзякуючы ўстойліваму цёпламу надвор'ю вада ў сталічных вадаёмах прагрэлася да 15, а месцамі нават 19 градусаў. На Камсамольскім возеры сёння закрылі зімовы і адкрылі летні купальны сезон. Тут пачаўся апошні этап адкрытага мінскага першынства і чэмпіянату Беларусі нацыянальнай Федэрацыі загартоўвання. Спартсмены з усёй краіны, а таксама госці з Латвіі і Расіі спаборнічаюць на кароткіх і доўгіх дыстанцыях. Заплывы будуць працягвацца ўсе выхадныя.