На Камароўскім рынку адкрыўся «Рыжскі Куток»

20 мая 2016

У краме прапанаваны шырокі асартымент прадуктаў пад маркай "Мэйд ін Латвіа". Рыбныя далікатэсы, сыры, свежая выпечка... На прылаўках - тавары, якіх пакуль яшчэ няма ў шырокім асартыменце сталічных магазінаў. У найбліжэйшы час у сваю чаргу куток Мінска плануе з'явіцца ў Рызе. 

Рыжскія бізнесмены сёння наведалі і Мінскі гарадскі тэхнапарк. Госці пазнаёміліся з асаблівасцямі вядзення бізнесу ў Беларусі, а таксама абмеркавалі стварэнне сумесных вытворчасцяў. Пасля чаго прадстаўнікі кіраўніцтва дзвюх сталіц пасадзілі дрэва на алеі ганаровых гасцей.