На калегіі МУС разгледзелі эфектыўнасць праваахоўнага блока па папярэджанні цяжкіх і асоба цяжкіх злачынстваў

4 мая 2021

Дасканаласць заканадаўства і добраахвотныя дружыны як фактары прафілактыкі  злачынстваў. Асноўная тэма размовы на калегіі МУС - эфектыўнасць праваахоўнага блока па папярэджанні цяжкіх і асоба цяжкіх злачынстваў. 

Паводле статыстыкі, знізілася колькасць шэрагу злачынстваў. Але міністр Іван Кубракоў адзначыў, што прычын для самазаспакаення няма, і накіраваў супрацоўнікаў на прадметную работу з народам, а для паспяховага выніку залучаць у гэты працэс неабходна добраахвотныя дружыны і іншыя службы.  

Новы КаАП або папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія ўжо ўступілі ў сілу. 

Тут міліцыі стала прасцей уздзейнічаць на так званых  аб'юзераў. Размова пра былых мужа і жонку, якія пражываюць у адной кватэры, або дарослых дзецей, што прымяняюць гвалт да састарэлых бацькоў.