Да таго ж, на вялІкай кніжнай выставе дэманструюць і шматфункцыянальныя павільёны Белсаюздруку. Купіць свежую прэсу, атрымаць карысную інфармацыю і прыемна адпачыць! Усё гэта можна будзе зрабіць у кіёсках, якія хутка з'явяцца на сталічных вуліцах. Зарадка электронных прылад, вай-фай, магчымасць аплаціць камунальныя паслугі або купіць білеты ў тэатр - далёка не ўсе опцыі інавацыйных газетных павільёнаў.
Усяго ж у найбліжэйшыя месяцы не менш за 10 такіх смарт-павільёнаў усталююць у сталіцы на праспектах Пераможцаў і Незалежнасці. У месцах з найбольшымі патокамі гараджан і турыстаў. А для мікрараёнаў у такіх кіёскаў будзе іншы дызайн.













