На хімфаку БДУ сёння адзначаюць Дзень хіміка

22 мая 2015

Замест заняткаў гульнявыя віктарыны, азонавае шоу і навуковыя квэсты. На хімфаку БДУ сёння адзначаюць Дзень хіміка. Афіцыйнай датай гэтага прафесійнага свята лічыцца апошняя нядзеля мая, але студэнты разам з выкладчыкамі па даўняй традыцыі ўніверсітэта будуць адзначаць свята ўвесь наступны тыдзень. На сценах будынка размясцілі рознакаляровыя жартаўлівыя выявы выкладчыкаў, а паміж парамі ўсіх запрашаюць у хімбар.

Дзень хіміка ў БДУ - гэта яшчэ і міжнародны сяброўскі праект. Удзел у святкаванні прымаюць хімікі з Масквы, Екацярынбургу, Уфы, Кіева, Адэсы і Санкт-Пецярбургу.