На каранцін зачынены дзве школы ў Клецкім раёне

5 февраля 2013
Пра гэта паведамілі ў Мінскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Навучальны працэс спынены ў Лазовіцкай і Гурноўшчынскай установах адукацыі. Усяго ж у сталічным рэгіёне па медыцынскую дапамогу з ВРІ звярнуліся амаль 20 тысяч чалавек. Паліклінікі працуюць без выхадных. Акрамя таго, абмяжоўваецца наведванне хворых у бальніцах.