На каранцін у Беларусі зачынена ўсяго сем школ

13 февраля 2013
Зараз у Беларусі назіраецца сезонны ўздым нават не грыпу, а ВРІ - вострых рэспіраторных інфекцый. Гэтую сітуацыю медыкі характарызуюць як не эпідэмічную. Паводле слоў медыкаў, спад захворвання пачнецца з наступнага тыдня. 
У міністэрстве адзначылі паспяховую сёлета кампанію па вакцынацыі. Прышчэпкі зрабілі больш як 35% беларусаў. Прычым, паводле афіцыйных звестак, сёлета ўсе захварэўшыя цяжкай формай грыпу былі не прышчэпленыя.