На выбарчых участках арганізаваны гандаль

11 октября 2015

Так склалася, што для беларусаў выбары - гэта не толькі дзяржаўная падзея, але яшчэ і сапраўднае свята. Аддаць свой голас людзі прыходзяць сем'ямі. Улічваючы гэтую асаблівасць, на выбарчых участках арганізаваны гандаль і выступленні творчых калектываў. У буфетах усё - ад смажанкі да прысмакаў. У Мінску пройдзе дэгустацыя страў нацыянальнай кухні. Набыць можна будзе і прадукцыю лёгкай прамысловасці, касметыку, галантарэю. А буйныя гандлёвыя сеткі разыграюць сярод выбаршчыкаў дысконтныя карты і іншыя прызы. Побач з участкамі будуць прадаваць сезонную прадукцыю па паніжаных цэнах.