На выніковай калегіі Міністэрства інфармацыі абмеркавалі мультымедыйную будучыню СМІ

25 февраля 2019

Рэгіянальныя друкаваныя выданні павінны пашыраць сваю прысутнасць у інтэрнэт-прасторы. Гэта сёння паведаміў нашым журналістам міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на выніковай калегіі ведамства. Пакуль жа аўдыторыя інтэрнэт-сайтаў у многіх рэгіянальных СМІ ў дзясяткі разоў меншая, чым іх друкаваны тыраж. Кіраўнік ведамства таксама звярнуў увагу на тое, што кантэнт друкаваны і электронны павінны адрознівацца з мэтай павелічэння ўцягнутасці чытачоў.

Яшчэ адно пытанне ўзнімалі ўдзельнікі калегіі - праўдзівасць інфармацыі. У аснове палітычных, гандлёвых і ўзброеных канфліктаў часта стаяць фэйкавыя навіны, якія скажаюць рэальную карціну.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя