На II Еўрапейскія гульні прададзена каля 150 тысяч білетаў

12 июня 2019

Білеты на барацьбу карыстаюцца асаблівай папулярнасцю ў балельшчыкаў. Так сама, як і білеты на цырымоніі адкрыцця і закрыцця Еўрапейскіх гульняў. Як адзначаюць у дырэкцыі, прададзена каля 150 тысяч білетаў. Асаблівую цікавасць выклікаюць лёгкая атлетыка, самба, каратэ, мастацкая гімнастыка, бокс і пляжны футбол. Сярод іншаземцаў самыя актыўныя пакупнікі з Расіі, Ірландыі, Латвіі, Германіі, Польшчы і Літвы. Квіткі на розныя віды спорту, а таксама на цырымоніі адкрыцця і закрыцці яшчэ ёсць у продажы. Паспейце купіць! Гэта варта ўбачыць на свае вочы.