На H.O.G. Rally у Мінск з'ехаліся больш як 6 тысяч байкераў з 17 краін

16 сентября 2018

Гэты гук у іх песняй завецца. Гаварыць пры такім музычным суправаджэнні трохі складана, але ў кожнага неабыякавага да матацыклаў у такі момант проста кіпіць адрэналін!

Напярэдадні ў Мінску адбылося брутальнае дэфіле байкераў. Мотапарадам закрывалі сезон прыхільнікі пракаціцца з ветрыкам. На H.O.G. Rally з'ехаліся больш як 6 тысяч байкераў з 17 краін. Найбуйнейшая дэлегацыя традыцыйна з Расіі, а некаторыя ўдзельнікі дабіраліся ў нашу краіну з Саўдаўскай Аравіі, Індыі, Кітая. Каб праехаць па беларускай сталіцы ў кампаніі аднадумцаў, з Гаваны нават прыляцеў сын легендарнага камандантэ Чэ Гевары Эрнэста.

Дарэчы, для ўдзельнікаў мотапарада быў прадугледжаны бязвізавы ўезд. У поўнай мотаэкіпіроўцы ўладальнікі "харлеяў" пачалі рух ад Кургана Славы. У маршруце гучнай лавіны адразу дзве найбуйнейшыя магістралі горада - праспект Незалежнасці і Пераможцаў. Мотакалона праехала па маляўнічых месцах у бок Палаца спорту, дзе разгарнуліся асноўныя святочныя гулянні. Там экстрэмалы палілі гуму і шакіравалі публіку небяспечнымі трукамі.

І ўсё гэта ў суправаджэнні папулярных музычных калектываў. Але гучнае развітанне - толькі на некалькі месяцаў. Не менш урачыста міжнародная каманда байкераў адкрые сезон ужо ўвесну.