На мяжы ўзмоцнены санітарны кантроль

24 марта 2020
Эпідэміялагічныя службы Беларусі ўзмацнілі кантроль за распаўсюджваннем каранавіруса ў міжнародных пунктах пропуску. Зараз ва ўсіх, хто ўязджае, на мяжы мераюць тэмпературу цела, таксама выдаецца напамінак аб парадку самаізаляцыі. Дальнабойшчыкі атрымліваюць інфармацыю яшчэ і аб пунктах харчавання, адпачынку і запраўкі на тэрыторыі краіны. У выпадку неабходнасці бяруць біялагічны матэрыял. Толькі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў пунктах пропуску за суткі ўзмоцненую праверку праходзяць больш чым дзве  з паловай тысячы чалавек. Узмоцнены кантроль на мяжы прадоўжыцца да стабілізацыі сітуацыі з распаўсюджваннем COVID-19.