На граніцы з Літвой працягваюць збірацца чэргі з цяжкагрузаў - сітуацыя на асаблівым кантролі

8 октября 2020

Самая напружаная ў пункце пропуску "Каменны Лог". Там напярэдадні захраснулі амаль 2 сотні перавозчыкаў, пры тым, што пераход здольны прыняць за суткі больш як 500 цяжкагрузаў, а афармленне займае літаральна 5 хвілін. Такім чынам, пасля праходжання беларускага боку вадзіцелям прыходзіцца марнаваць свой рабочы час на чаканне, а фірмы нясуць страты.

У мытні адзначаюць, што гатовыя падняць квоты па пропуску машын, магчымасці і сродкі ёсць. Іншы момант - ці трэба гэта спадарожнаму боку? Вось і атрымліваецца, што партнёрскія адносіны заходнія суседзі гатовыя разглядаць толькі ў палітычных гульнях, а калі справа даходзіць да рэальных дзеянняў, тут аказваецца кожны сам па сабе.