На мяжы з Літвой адкрыюцца спрошчаныя пагранпераходы

24 декабря 2016

У сувязі са святкаваннем каталіцкага Раства на мяжы з Літвой адкрыюцца спрошчаныя пагранпераходы. Дзейнічаць яны будуць з сённяшняга дня і да панядзелка. У пешым парадку можна будзе перасекчы мяжу праз пункт пропуску "Кемелішкі" Астравецкага раёна з 10-ці раніцы і да 5-ці гадзін вечара. У панядзелак з 9-ці да 8-мі - праз пункт пропуску "Лынтупы" Пастаўскага раёна. Спрошчаная сістэма датычыцца грамадзян, якія пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі.