На "Гонку легенд" з Мінска ў Раўбічы будзе курсіраваць новы аўтобус №449Э

16 сентября 2016

Наведаць адно з самых яркіх спартыўных мерапрыемстваў восені - "Гонку легенд". Каб трапіць на спаборніцтвы знакамітых біятланістаў свету, у нядзелю на працягу дня з Мінска ў Раўбічы будзе курсіраваць новы аўтобус №449Э. 18 верасня першы рэйс адправіцца а восьмай гадзіне раніцы ад прыпынку метро "Барысаўскі тракт". Пачатак марафону запланаваны на 10 гадзін.

З 8:00 да 12:00 гадзін аўтобусы будуць забіраць пасажыраў кожныя 20 хвілін. А потым інтэрвал павялічыцца да 40. Пасля 16:00 транспарт будзе адпраўляцца па меры напаўнення. Кошт праезду ад "Барысаўскага тракту" да станцыі Раўбічы - 1 рубль 58 капеек.