На Гомельшчыне адкрытыя тры новыя паклады нафты

10 января 2020
Новы год нясе з сабою і новыя перспектывы: у Беларусі адкрытыя тры новыя паклады нафты. Гаворка ідзе пра Гарцаўскае радовішча Прыпяцкага прагіну. Дакладней, пра яго паўднёвы блок. Для свідравання выкарысталі новыя тэхналогіі. Гэта звязана і са складанымі ўмовамі нафтаздабычы на гэтай тэрыторыі. Паводле папярэдняй ацэнкі, геалагічныя запасы складаюць 800 000 тон. У цэлым беларуская нафтаздабыча зараз набліжаецца да ўзроўню 2008-2009 гадоў. Рэчыцкая - да паказчыкаў, якія былі 25-30 гадоў таму. Тады ў рэгіёне здабывалі рэкордныя аб'ёмы нафты.
Усяго ў 2020-2021 гадах на беларускіх радовішчах плануецца зрабіць 7 пошукава-разведачных свідравін.