На галоўнай плошчы Віцебска адбудзецца канцэрт "За моцную і квітнеючую Беларусь"

3 июля 2017

Тысячы чалавек аб'яднала свята і ў Віцебску.

Для гасцей і жыхароў абласнога цэнтра працуюць канцэртныя і забаўныя зоны. На працягу дня на плошчы Перамогі гучала жывая музыка, святочны рытм задаваў духавы аркестр. Для аматараў больш актыўнага адпачынку адкрыты атракцыёны, у горадзе праходзяць спартыўныя спаборніцтвы. Стаць удзельнікам інтэрактыўных гульняў могуць і дзеці, і дарослыя.

Асаблівую цікавасць выклікае і экскурсія па Заходняй Дзвіне. Пракаціцца на рачным трамвайчыку можна да позняга вечара. А роўна ў 21:00 на галоўнай плошчы Віцебска адбудзецца вялікі святочны канцэрт "За моцную і квітнеючую Беларусь".