Робаты-гоншчыкі і нават барцы сумо. На форуме ў Мінску свае навыкі ў робататэхніцы дэманстравалі больш за 80 каманд з усёй краіны. Лепшых вызначылі ў трох катэгорыях: самага моцнага робата выявілі ў секцыі «Робасумо», а самага хуткага падчас «Робагонкі». Найбольш складанае спаборніцтва атрымала назву «Робалайн». Робаты павінны былі хутка пераадолець найбольш складаную траекторыю.
Яўген Лівянт, арганізатар турніру: "Першыя законы робататэхнікі яны вывучаюць з дапамогай гэтых простых робатаў. Навошта яны гэта робяць? Каб потым выкарыстоўваць гэтыя веды для нейкіх сур'ёзных інжынерных рашэнняў, навуковых рашэнняў".
Багдан Капёнкін, удзельнік турніру: "Робататэхніка - гэта сумесь інжынерыі і праграміравання. Мяне заўсёды гэтыя сферы цікавілі, а ў робататэхніцы гэта ўсё злучаецца".
Хроніка турніру трансліравалася на вялікіх экранах. Пляцоўкай для аматараў робататэхнікі стаў сталічны Палац дзяцей і моладзі. Тут жа працавала і выстава тэхнічных дасягненняў.













