На фоне пандэміі ў свеце павялічыўся рост ментальных захворванняў

14 мая 2020
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў аб павелічэнні праблем з ментальным здароўем па ўсёй Зямлі з-за пандэміі каранавіруса. Згодна з яго словамі, псіхалагічныя праблемы выкліканыя ў тым ліку і з-за ізаляцыі і вымушанага расстання з блізкімі людзьмі на фоне радыкальных абмежавальных мер. Паводле даных СААЗ, за час пандэміі разумовая ўразлівасць людзей паднялася на 30-60 працэнтаў.

Дэвора Кестэль, кіраўнік дэпартамента псіхічнага здароўя СААЗ: "Праведзеныя апытанні паказалі, што амаль палова працаўнікоў аховы здароўя Канады маюць патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы. У Кітаі ж у паловы насельніцтва назіраліся прыкметы дэпрэсіі і трывожнасці, траціна насельніцтва адчувала праблемы са сном. Падобныя лічбы назіраюцца і ў іншых краінах. І гэта толькі папярэднія даныя". 

Яшчэ адна важная прычына трывогі - дэзінфармацыя аб вірусе. Умовы стрэсу, сацыяльнай ізаляцыі і хатняга гвалту павышаюць рызыку развіцця ўскладненняў, выкліканых заражэннем COVID-19. Таксама радыкальная сацыяльная ізаляцыя і паніжэнне фізічнай і інтэлектуальнай актыўнасці павялічваюць магчымасць развіцця дэменцыі ў пажылых людзей.