На фестывалі моладзі і студэнтаў ў Сочы Мінскую вобласць прадставяць 23 чалавекі

10 октября 2017

На Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў ў Сочы Мінскую вобласць прадставяць 23 чалавекі. Гэта работнікі буйных прадпрыемстваў вобласці, навучэнцы каледжаў і ліцэяў. Беларусы прадставяць адукацыйны і турыстычны патэнцыял нашай краіны.

З праектамі азнаёмяцца 20 тысяч удзельнікаў фестывалю ў рамках вялікай выставы дасягненняў краін-удзельніц. Запланаваны выступленні беларускіх дэлегатаў і ў розных тэматычных секцыях.

У рамках выставы YOUTH EXPO у Беларусі будзе свая экспазіцыя. Міні-мадэль славутасцяў, у тым ліку Нясвіжскі палац, падрыхтавалі аўтары праекта "Краіна міні".