На фермерскім сельгаспрадпрыемстве "Дзіяна" працоўны дзень 24 гадзіны ў суткі

16 мая 2021
Кіраўнік фермерскага сельгаспрадпрыемства "Дзіяна" Уладзімір Маліноўскі атрымаў ордэн Пашаны ад Прэзідэнта Беларусі

Важная частка развіцця краіны - харчовая бяспека. Гэтыя словы мы часта выкарыстоўваем у сваіх рэпартажах. Расказваючы не толькі аб рабоце ў полі, на фермах падчас уборачнай і пасяўной. Але галоўнае, што за ўсім гэтым стаіць не сухая статыстыка, а пэўныя людзі. Бо менавіта праз стаўленне да працы адкрываецца для шматлікіх і сутнасць самой прафесіі аграрыя. 

Большасць з іх сапраўды любяць сваю краіну. А некаторыя, як кіраўнік фермерскага сельгаспрадпрыемства "Дзіяна" Уладзімір Маліноўскі, яшчэ і вяртаюць Беларусі славу бульбяной дзяржавы. Некалькі дзён назад кіраўнік краіны ўручыў гэтаму заслужанаму чалавеку ордэн Пашаны і асабіста пагутарыў. Знаёмыя яны яшчэ па працы ў Шклоўскім раёне. Вядома, гаварылі аб справах, поспехах фермера і перспектывах. Аб іх вырашылі даведацца і мы. 

Рэпартаж Андрэя Ястрабава.