На гэтым тыдні ў сталіцы прагназуецца няўстойлівае надвор’е

9 марта 2015

Заўтра ад 7 да 12 цяпла пераважна без ападкаў. Такая ж тэмпература чакае і ў аўторак. У сераду пад уплывам атмасферных франтоў тэмпературны фон пачне змяняцца.

Вясновае надвор’е вернецца ў сталіцу напрыканцы тыдня, у нядзелю. Ападкі на большасці тэрыторыі цэнтральнага рэгіёна закончацца, прыйдуць цёплыя паветраныя масы. Увогуле тэмпература ў сакавіку ў гэтым годзе прагназуецца на 3,5 градуса вышэйшай за кліматычную норму.