На гэтым тыдні ў Беларусі будзе дажджліва і халаднавата

4 июля 2017

У Беларусі пакуль не абяцаюць пацяплення. На гэтым тыдні будзе дажджліва і халаднавата. Больш за ўсё ападкаў будзе сёння і заўтра, а з чацвярга яны паступова спыняцца. Слупкі тэрмометраў паднімуцца да плюс 24-х. Пахаладае ў другой палове тыдня, але ў нядзелю зноў пачне цяплець.