На гэтым тыдні цёплае надвор'е і пераважна без ападкаў

16 декабря 2019
У цэнтральным рэгіёне тэмпература паветра на гэтым тыдні будзе ў межах ад мінус аднаго да плюс дзевяці градусаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман і галалёд. На дарогах галалёдзіца,  аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер паўднёва-заходні, з парывамі да 14 метраў за секунду. Характар надвор'я зменіцца - напрыканцы працоўнага тыдня крыху пахаладае.